Марфа Рабкова 6 студзеня адзначае Дзень народзінаў. Напішыце ёй!

Марфа — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны», якая ўжо больш за 470 дзён знаходзіцца за кратамі. 6 студзеня дзяўчыне споўнілася 27 гадоў. Гэта другі Дзень народзінаў, які праавабаронца сустракае ў зняволенні.

У лістападзе Марфа паведаміла сваякам, што ёй прад’яўленыя канчатковыя абвінавачванні па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праваабаронцы пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

💌 Падтрымаць Марфу можна лістуючы на адрас:

  • СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай