Віншуем нашых чытачоў, якія святкуюць Раство паводле юльянскага календара, з вялікім хрысціянскім святам – Нараджэннем Хрыстовым!

Шчыра зычым вам моцы духу, вытрымкі ў цяжкі для Бацькаўшчыны час! Няхай народжаны Збаўца прынясе сапраўдную асабістую свабоду і вольнасць Беларусі. Няхай рассеецца цемра і прыйдзе святло! Няхай у грамадстве надыдзе мір і спакой, а ў сем’ях будзе дамінаваць любоў!

З Калядамі вас, шаноўныя сябры!

Share this: