За мінулыя суткі ў Польшчу ў пошуках прытулку ўехалі 80 беларусаў, паведаміла ў Twitter паведаміла польская памежная служба.
7 студзеня ў Польшчу ўехалі 80 грамадзян Беларусі, якія зьяўляюцца апазіцыянерамі ці рэпрэсаванымі. Як адзначылі ў памежнай службе, усім ім будзе аказана дапамога на тэрыторыі Польшчы.
Ад жніўня 2020 году Польшча прыняла 23 тысячы беларусаў, якіх перасьледавалі на радзіме: паводле зьвестак на канец сьнежня, з 18 жніўня 2020 году 12 тысяч беларусаў прыехалі ў Польшчу на падставе гуманітарных візаў. 3,4 тысячы падаліся на міжнародную абарону, а 7,6 тысячы прыехалі ў Польшчу ў рамках праграмы Poland.Business.Harbour.