Затрымалі гарадзенскага стаматолага Аляксандра Тураева.

Як мінімум 8 сілавікоў прыйшло да яго ў дом. Мужчыну паклалі тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэстнай дзейнасці, мужчына адказаў «абсалютна ніякае».

Да яго ў дом прыйшло як мінімум 8 сілавікоў. На відэа ператрусу, якое з’явілася на праўладных каналах, паказаны пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гарадзенец патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га года. Які закон ён парушыў часопісамі і для чаго на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.

З ім таксама з’явілася «пакаяльнае» відэа. У ім ён сказаў, што яго затрымалі за абразу службовых асоб і Лукашэнкі ў сацсетках.

Крыніца: @novychas