11 студзеня на волю выйшаў палітзняволены гарадзенец Васіль Пілец.

Напомнім, што яго звінавацілі па артыкуле 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства) за тое, што ён 14 снежня 2020 года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху “Антывандал”, калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга.

Судом Кастрычніцкага раёна Гродна 12 лютага Васіль Пілец быў асуджаны да аднаго года «хатняй хіміі». Але па пратэсту пракурора яму змянілі пакаранне на 1 год адбывання «хіміі».

З траўня Васіль адбываў прысуд у ваўкавыскай ПУАТ №29.