Слонімца затрымалі за негатыўныя каментары пра сітуацыю ў Казахстане.

Аляксандра Петушкова са Слоніма затрымалі супрацоўнікі гарадзенскага ОМОН. Пра гэта стала вядома 12 студзеня, калі відэа з ім выклалі праўладныя Telegram-каналы.

– У Telegram-чатах пісаў негатыўную інфармацыю па падзеях, якія адбыліся ў Казахстане: па пратэстных настроях таго, што адбылося ў Казахстане, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан, – сказаў хлопец на «пакаяльным» відэа.