Крымінальная справа ў дачыненні да грамадзянкі Расеі паступіла ў Гарадзенскі абласны суд, але дата пасяджэнняў яшчэ не прызначаная. Яе абвінавачваюць ажно па сямі артыкулах КК.

Нагадаем, што згодна з матэрыяламі справы, дзяўчына нібыта адміністравала шэраг тэлеграм-каналаў, чыя дзейнасць была накіравана на «дыскрэдытацыю дзейнай улады, распальванне сацыяльнай варажнечы і арганізацыю злачынстваў супраць асобных катэгорых грамадзян», і атрымлівала за гэта плату.

Пракуратура сцвярджае, што Сапега выканала абавязальніцтвы, прадугледжаныя заключанай з ёй дамовай аб супрацы, і прыняла меры аб уплаце даходаў, атрыманых злачынным шляхам.

Дзяўчына знаходзіцца пад хатнім арыштам.