На гарадзенскім заводзе «АЗОТ» і ў прыватнасці дачынным прыватным транспартным унітарным прадпрыемстве «АзотРэмбуд» падаюць спіскі на звальненне.

Генеральны дырэктар прадпрыемства «АЗОТ» Ігар Ляшэнка прайшоў з інспекцыяй па цэхах. І адзін з самых вядомых па пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў цэх «Аміяк-4», атрымаў адзнаку тры балы. Начальнікам цэха працуе Сяргей Свянціцкі, які пры аператыўных нарадах прынцопова карыстаецца беларускай мовай. За гэта Ляшэнка і даў такую нізкую адзнаку. Акрамя таго па ўсіх цэхах падаюць спіскі на звальненне працоўных, якія былі заўважаныя на пратэстных акцыях ці распісваліся за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.

Па звестках крыніцы, у гэтых спісах каля 800 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя