Маладэчанец Алесь Капуцкі не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту.

Напомнім, што Алеся Капуцкага затрымалі 17 снежня ў Маладэчне. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-суткавым арыштам.

Сёння Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося. Хутчэй усяго яго ў панядзелак 17 студзеня чакае чарговае “судзілішча”.