Гарадзенка Таццяна Саўко выйшла на волю пасля 72 гадзін з моманту затрымання.

Раней паведамлялася, што жанчыну абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП), аднак суда па гэтай справе так і не адбылося.

Тэлефон Таццяне пасля вызвалення не аддалі.