Гарадзенца Пятра Анісімовіча будуць судзіць па крымінальнай справе. Працэс адбудзецца 25 студзеня ў Гарадзенскім раённым судзе.

Фігуруе артыкул 369 Крымінальнага кодэксу (публічная абраза прадстаўніка ўлады). Справа датычыць каментара, які Анісімовіч пакінуў у сацсетцы Одноклассники яшчэ ў жніўні 2020 года. Абражаным сябе лічыць прадстаўнік Кобрынскай міліцыі. Пётр Анісімовіч даводзіць, што ён не зневажаў канкрэтнага прадстаўніка ўлады, а меў на ўвазе ў сваім каментары агульную сітуацыю ў краіне на той момант.

Ад паслуг адваката Пётр Анісімовіч адмовіўся. Раней яго судзілі ў тым жа судзе за выяву герба Пагоня на фасадзе ўласнага дома. Тады, 15 траўня 2021 года судддзя Дзмітрый Грышын прысудзіў Анісімовічу 100 базавых велічыць штрафу.