У Беластоку па вуліцы Сянкевіча адкрылася новая пляцоўка для журналістаў. Перад тым гарадскія ўлады выдзелілі памяшканне для працы журналістаў, што былі змушаны з’ехаць з Беларусі. У будынку быў зроблены рамонт. І вось настала чарга адкрыцця.

Вёў вечарыну гарадзенскі журналіст Руслан Кулевіч, прысутнічалі журналісты з Берасця, Гародні, Магілёву, Менску. Прыйшло шмат калегаў і сяброў з Беластоку.

На адкрыцці прамаўлялі Збігнеў Нікітаровіч, Яўген Вапа, іншыя. Цэнтральным лейтматывам гучала ідэя далейшага будавання мастоў, нягледзячы на неспрыяльную палітычную сітуацыю. Кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа прыгадаў гісторыю беларускай журналістыкі на Беласточчыне і зрабіў падарункі новым гаспадарам памяшкання.

Суправаджалася імпрэза жывым выкананнем музыкі. У канцы з песнямі выступіў Ігар Палынскі.