На мяжы затрымалі жыхара Ліды Дзмітрыя Трафімчыка.

Яго затрымалі пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы за нібыта распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі (арт.19.11 КаАП).

Па ўжо звыклай, ганебнай практыцы для “праваахоўных” органаў, затрыманага прымусілі прызнаць сваю віну і каяцца на відэа.