23 студзеня ў памяшканні беластоцкага журналісцкага асяродка па вуліцы Сянкевіча адбылася грамадская акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Некалькі дзясяткаў чалавек з ліку новых беларускіх эмігрантаў, у тым ліку дзеці, пісалі паштоўкі палітычным зняволеным у Беларусі.

На акцыю салідарнасці прыйшлі эмігранты з розных гарадоў Беларусі.