Затрыманага пару дзён таму журналіста Міхася Карневіча сёння судзілі праз скайп у судзе Ленінскага раёну. Трое сутак перад гэтым журналіст адбыў у ізалятары часовага ўтрымання.

У выніку Міхасю Карневічу прысудзілі 800 рублёў штрафу. Падставай для адміністрацыйнай справы нібыта паслужыў даўні перапост аднаго з матэрыялаў у адной з сацсетак.

Пасля суду журналіста адпусцілі.