25 студзеня ў Беластоку пройдзе чарговая акцыя салідарнасці са зняволенымі лідарамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Акцыя пачнецца а 6-й гадзіне вечару ў скверы ля помніка Ежы Папялушку. Якраз 25 студзеня спаўняецца роўна 10 месяцаў з часу затрымання дзеячаў польскай меншасці ў Беларусі. Акцыя будзе мець характар агульнай салідарнасці з усімі палітвязнямі Беларусі.