25 студзеня ў Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці са зняволенымі дзеячамі Саюзу палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Роўна 10 месяцаў гэтыя палітвязні знаходзяцца за кратамі лукашэнкаўскага рэжыму.

На ацыю прыйшлі беларусы і палякі, якія цягам апошняга году былі змушаны эміграваць з Беларусі, а таксама журналісты, якія асвятлялі падзею. Перад прысутнымі выступілі Марына Цішкоўская і Сяргей Верамеенка.