25 студзеня Польшча пачала будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Новая загарода з’явіцца на працягу 186 кіламетраў. Яе вышыня складзе 5,5 метра, паведамляе pap.pl.

Падрыхтоўчыя працы ў памежнай зоне ўжо вяліся, а з 25 студзеня там пачнуць працаваць будаўнікі. Плот мусіць быць пабудаваны да чэрвеня. На праект выдаткавана 160 млн даляраў. Яго патрэба з’явілася на фоне міграцыйнага крызісу, калі з Беларусі ў вялікай колькасці мяжу нелегальна спрабавалі пераходзіць мігранты.