Працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. У Гародні была затрыманая 39-гадовая супрацоўніца “Гродна Азот” Ніна Радзівілка.

Падрабязнасці затрымання невядомыя, у яе дома засталося непаўнагадовае дзіця. Верагодна, зараз яна знаходзіцца ў гарадзенскім ізалятары часовага ўтрымання.