Мастака і палітвязня Алеся Пушкіна пачнуць судзіць 4 лютага.

Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць 4-га лютага. Пра гэта паведаміў Алесь Суша. Ён напісаў у Фэйсбуку, што прыйшоў ліст ад Алеся Пушкіна, у якім палітвязень піша, што суд над ім хутчэй за ўсё будзе закрытым.

Нагадаем, Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 году ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Крымінальную справу супраць мастака пачала гарадзенская пракуратура. Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гародні.

Вядома, што да Пушкіна зьвярталіся з прапановай напісаць заяву аб памілаванні, але ён адмовіўся.

На 27 студзеня ў Беларусі 1007 чалавек прызнана палітвязнямі. Рэальна іх у два-тры разы больш.