Алесь Бяляцкі застаецца за кратамі — суд не задаволіў скаргу вясноўца на падаўжэнне тэрміна зняволення.

28 студзеня суд разглядзеў скаргу палітзняволенага старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Дэталі працэсу невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме, а адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Вясновец утрымліваецца ў няволі ўжо амаль сем месяцаў. Распавядаем пра вынікі закрытага разгледжання скаргі старшыні «Вясны».

У судзе Партызанскага раёна Мінска 28 студзеня разглядзелі чарговую скаргу палітзняволенага старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага на падаўжэнне тэрміна заключэння пад варту. Суддзя Наталля Дзядкова пакінула скаргу без задавальнення, таму праваабаронца застанецца ў няволі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі з працэсу няма.

Скрыншот расклада судовага пасяджэння з сайта Вярхоўнага суда