Палітзняволенай Вользе Маёравай, якая знаходзіцца ў гарадзенскай турме, пагражаюць ажно шэсць крымінальных артыкулаў.

  • частка 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме;
  • частка 3 арт. 130-1 — Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
  • частка 4 арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай;
  • частка 3 арт. 361 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт;
  • частка 2 арт. 257 — Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры;
  • частка 2 арт. 289 — Акт тэрарызму.

Грамадская актывістка Вольга Маёрава была затрыманая 4 студзеня 2021 года па так званай „справе Мікалая Аўтуховіча”. І з таго часу яна за кратамі: спачатку ў СІЗА КДБ у Мінску, а пасля — у турме ў Гародні. Маёравай 55 гадоў.