29 студзеня ў Беластоку абылася грамадская акцыя супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Акцыя прайшла насупраць консульства Рэспублікі Беларусь, што па вуліцы Электрычная. Удзельнікі трымалі беларускую сімволіку і плакаты супраць ваеннай агрэсіі пуцінскай Расеі. Быў таксама ўкраінскі сцяг.