1 лютага

305 гадоў таму (1717) – Так званы “Нямы сойм” практычна пагадзіўся на пратэктарат Расеі над Рэччу Паспалітай.

2 лютага

Сусьветны дзень водна-балотных нетраў.

130 гадоў таму (1892) – У Ганятычах (Грубешаўскі пав., Польшча) памёр Люцыян Крашэўскі, мастак, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863-64 гг. Пахаваны на могілках у Вішніцах. Вучыўся ў Сьвіслачы.

120 гадоў таму (1902) – У мяст. Новы Двор (Сакольскі пав., Беласточчына) нарадзіўся Станіслаў Грынкевіч, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч, літаратар, псіхіятар, адзін зь лідараў БХД.

90 гадоў таму (1932) – У мяст. Скідаль (Гарадзенскі р-н) нарадзілася Людміла Махнюк (дзявочае Каліноўская), дзеячка беларускага культурніцкага руху ў эміграцыі (ЗША).

5 гадоў таму (2017) – У Гародні памёр Віктар Саяпін, краязнавец, аўтар шматлікіх кніг па гісторыі Гародні.

4 лютага

65 гадоў таму1957 – У Торуню (Польшча) памёр Браніслаў Ямант, мастак, педагог. Пахаваны на торуньскіх могілках Сьв. Ежы. Нараджэнец Дакудава (Лідзкі раён).

5 лютага

385 гадоў таму (1637) – У манастыры ў Дэрмані на Валыні (цяпер Ровенская вобласць, Украіна) памёр Язэп Вельямін Руцкі (нар. в. Рутка, Наваградзкі р-н), царкоўна-палітычны дзеяч, уніяцкі мітрапаліт, пісьменьнік-палеміст. Быў пахаваны ў Вільні ў Сьвятатраецкім манастыры. У 1655 годзе пасля захопу Вільні маскоўскімі войскамі, труну з яго парэшткамі вывезлі ў невядомым кірунку.

7 лютага

15 гадоў таму (2007) – У Менску памёр Віктар Сташчанюк, беларускі мастак, паэт, сябра творчай суполкі “Пагоня”. Пахаваны на радзіме ў Карэліцкім раёне.

8 лютага

Міжнародны дзень бяспечнага інтэрнэту

9 лютага

155 гадоў таму (1867) – Памёр Караль Нямцэвіч (нар. у 1797 г.), удзельнік паўстаньня 1830-31 гг. Вучыўся ў Сьвіслачы.

10 лютага

570 гадоў таму (1452) – Памёр Сьвідрыгайла (нар. каля 1370 г.), вялікі князь ВКЛ у 1430-32 гг.

11 лютага

215 гадоў таму (1807) – У в. Варацэвічы (Іванаўскі р-н) нарадзіўся Напалеон Орда, піяніст, кампазітар, мастак, удзельнік паўстаньня 1830-31. У 1823 г. скончыў Сьвіслацкую гімназію.

90 гадоў таму (1932) – У Пазнані (Польшча) памёр Іпаліт Корвін-Мілеўскі, польска-беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права, “краёвец”. Жыў у Лаздунах і Геранёнах (Івейскі р-н).

70 гадоў таму (1952) – У савецкім канцлягеры памёр Андрэй Цікота (паводле інш. зьв. 13 ці 21 лют.), беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, генерал ордэну марыянаў. Нараджэнец хутару Плавушка (Смургонскі р-н).

70 гадоў таму (1952) – У Віцебску нарадзіўся Мікола Лук’янаў, беларускі мастак. Жыў і працаваў у Гародні.

12 лютага

Міжнародны дзень навукі і гуманізму, ці Дзень Дарвіна.

14 лютага

85 гадоў таму (1937) – У в. Вялікая Лябёдка (Шчучынскі р-н) памёр Напалеон Чарноцкі, беларускі публіцыст, перакладнік, лекар. Пахаваны ў в. Скрыбаўцы (Шчучынскі р-н).

15 лютага

50 гадоў таму (1972) – У Эльблонгу (Польшча) памёр Міхал Шалкевіч, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1922 г. служыў у касьцёле ў Тракелях (Вараноўскі р-н).

16 лютага

120 гадоў таму (1902) – У Трокеніках (Астравецкі р-н) нарадзіўся Мар’ян Богуш-Шышка, беларуска-польскі мастак, педагог.

18 лютага

135 гадоў таму (1887) – У Гародні нарадзіўся Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратуразнавец.

20 лютага

635 гадоў таму (1387) – Першы агульназемскі прывілей ВКЛ.

130 гадоў таму (1892) – У Гародні нарадзіўся Іван Жангаловіч, навуковец-астраном, гравіметрыст, геадэзіст.

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы.

22 лютага

635 гадоў таму (1387) – Прывілей Ягайлы каталіцкай царкве ў ВКЛ.

160 гадоў таму (1862) – Памёр Вікенці Дмахоўскі (нар. у 1805 ці 1807 г. у в. Нагародавічы, Дзятлаўскі р-н), жывапісец, майстар гістарычнага жанру, удзельнік паўстаньня 1830-31 гг.

23 лютага

115 гадоў таму (1907) – У в. Арляняты (Смургонскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнавец, публіцыст, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

24 лютага

120 гадоў таму (1902) – У Крынках (Падляшша) нарадзіўся Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу. Жыў і пахаваны ў Зэльве.

95 гадоў таму (1927) – На хутары Макейкі (Слонімскі р-н) нарадзілася Надзея Дземідовіч, удзельніца беларускага нацыянальнага супраціву, сябра СБМ, палітзняволеная ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстаньня 1954 г., мемуарыстка.

26 лютага

185 гадоў таму (1837) – Памёр Войцэх Нарбут (нар. у 1762 г. у Лідзскім пав.), пісьменьнік, пасол і маршалак Лідзскага павету.

27 лютага

95 гадоў таму (1927) – У Гародні памёр Мельхіёр Фардон, каталіцкі сьвятар, францішканін. Пахаваны на гарадзенскіх бернардынскіх могілках. Парэшткі перапахаваны 4 сьнежня 2003 году ў касьцёле Маці Божай Анёльскай.

28 лютага

100 гадоў таму (1922) – У Гародні памерла Станіслава Буйло, кіраўнічка беларускага дзіцячага прытулку.

90 гадоў таму (1932) – У в. в. Яўсеевічы (Капыльскі р-н, Менская вобл.) нарадзіўся Эдуард Корзун, беларускі настаўнік, краязнавец. З 1957 г. жыў і працаваў у Гальшанах.

80 гадоў таму (1942) – У Ленінградзе з голаду памёр Канстанцін Пушкарэвіч, беларуска-расейскі славіст, літаратуразнавец, педагог. Нараджэнец Слоніму.