❗️Палітзняволены праваабаронца Алесь Капуцкі не выйшаў на волю пасля 45 сутак арышту.

Нагадаем, Алеся затрымалі 17 снежня ў Маладэчне. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак.

Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-суткавым арыштам. 16 студзеня Алесь на волю не выйшаў — Капуцкаму зноў прысудзілі 15 сутак арышту!

Сёння Алесь павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося. Папярэдне, заўтра адбудзецца чарговы “суд”.

💌Падтрымайце Алеся лістамі і паштоўкамі салідарнасці:

  • Маладзечанскі ІЧУ, 222310, Маладзечна, Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму