Жонку палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольгу Івашыну выклікалі на допыт у следчы аддзел Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці ў якасці сведкі па крымінальнай справе.

Вольга Івашына з моманту зняволення яе мужа вядзе актыўную дзейнасць па абароне яго правоў. Апошнім часам ніякіх следчых дзеянняў па справе Дзяніса Івашына не вялося.

Пра якую канкрэтна справу вядзецца, у позве не паведамляецца.