Затрымалі яшчэ аднаго жыхара Ваўкавыску
Гэта супрацоўнік ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» Мікалай Варапай.
Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП).
Затрыманні мірных грамадзян на Гарадзеншчыне працягваюцца амаль штодня. Прыдумваюцца ўсё новыя крымінальныя і адміністрацыйныя справы.
