Палітзняволенага праваабаронцу Алеся Капуцкага чацвёрты раз запар арыштавалі на 15 сутак!

Нагадаем, Алеся затрымалі яшчэ 17 снежня ў Маладэчне. Гэтым разам на яго зноў склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), але ўжо за захоўванне “экстрэмісцкіх” матэрыялаў з мэтай распаўсюду).

Алесь мусіў выйсці на волю 31 студзеня пасля 45 сутак арышту ў ІЧУ, але на яго склалі новы пратакол. Сёння суд у Маладэчне пакараў праваабаронцу 15-суткавым арыштам. Агулам Алесь будзе ўтрымлівацца за кратамі як мінімум 60 сутак.

Па словах адваката, Капуцкі трымаецца добра, але перадачы да гэтага часу яму не перадаюць. Але сёння яму нават выдалі лісты паперы і асадку.

💌Падтрымайце Алеся лістамі і паштоўкамі салідарнасці:

  • Маладзечанскі ІЧУ, 222310, Маладзечна, Галіцкага, 23, Аляксандру Капуцкаму