Рэгіну Лавор з Іўя, асуджаную да 2 гадоў «хатняй хіміі», арыштавалі на 10 сутак за нібыта парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі”.

Пра гэта паведамляецца ў мясцовым тэлеграм-канале.

Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара. На «хатняй хіміі» жанчына знаходзіцца з 1 снежня, але ёй ужо выпісалі пакаранне за парушэнне рэжыму.