Рэгіна Лавор, якую арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі», абвесціла галадоўку.

Пра гэта паведамляюць (https://t.me/Grodno_grab/476) у мясцовым тг-канале.

Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара. На «хатняй хіміі» жанчына знаходзіцца з 1 снежня, але ёй ужо выпісалі пакаранне за парушэнне рэжыму.