Два тыд­ні та­му на­зад апіс­ва­лі мы ў «Ні­ве» ўзнік­лы за­ка­лот ва­кол пра­па­но­вы прэ­зі­дэн­та го­ра­да Бе­ла­сто­ка Та­дэ­ву­ша Тру­ска­ля­ска­га, яго­ных на­мес­ні­каў Ра­фа­ла Руд­ніц­ка­га і Ада­ма Му­сю­ка пры пад­т­рым­цы рад­ных Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі, у тым лі­ку і яе пра­ва­слаў­най част­кі, аб’­яд­нан­ня ў адзін школь­ны ком­п­лекс бе­ла­ру­ска­га сад­ка № 14 з па­чат­ко­вай шко­лай № 4. На прак­ты­цы аба­зна­чае гэ­та пер­с­пек­ты­ву лік­ві­да­цыі прад­ш­кол­ля і за­ка­ло­ту ва­кол на­ву­чан­ня бе­ла­ру­скай мо­ве і ў са­мой шко­ле. Пра­тэст баць­коў дзя­цей тых ця­пе­раш­ніх, і тых бы­лых, як і пры­хіль­ні­каў гэ­тых уста­ноў уво­гу­ле, якія за тры дні ў коль­кас­ці пад 800 рэ­аль­ных асоб пад­пі­са­лі­ся пад лі­стом-пе­ты­цы­яй, схі­ліў ула­да­роў го­ра­да сар­га­ні­за­ваць суст­рэ­чу з баць­ка­мі і прад­стаў­ні­ка­мі ў се­ра­ду 26 сту­дзе­ня а 19 га­дзі­не ве­ча­ра. Фар­мат су­стрэ­чы і спіс яе ўдзель­ні­каў быў скла­дзе­ны га­рад­скім бо­кам. Пас­ля га­дзі­ны суст­рэ­чу па­кі­нуў прэ­зі­дэнт Тру­ска­ля­скі, спа­сы­ла­ю­чы­ся на ін­шыя, вель­мі важ­ныя аба­вяз­кі. Па­вод­ле ві­да­воч­цаў, на тва­рах астат­ніх удзель­ні­каў чы­ноў­ніц­ка-ўлад­най гру­поў­кі бы­ла на­пі­са­на, а ў іх па­во­дзі­нах бы­ла бач­на сто­ма ад та­ко­га доў­га­га і цяж­ка­га дня пра­цы.

У той жа сам дзень, толь­кі з ра­ні­цы, дэ­пу­тат Сей­ма Ро­берт Тыш­ке­віч, бы­лы шмат­га­до­вы лі­дар пад­ляш­скай Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы ў ін­тэр­в’ю для Ра­дыё Ра­цыя на­ступ­ны­мі сло­ва­мі пра­ка­мен­та­ваў дзе­ян­ні сва­іх па­лі­тыч­ных ка­лег, вы­ка­наў­цаў бе­ла­стоц­кай са­маў­ра­да­вай ула­ды: «Лі­чу, што гэ­та вель­мі дрэн­ная ідэя. Ка­лі ідзе пра бе­ла­ру­скае прад­ш­кол­ле ў Бе­ла­сто­ку і ўво­гу­ле пры­сут­насць бе­ла­ру­саў у Бе­ла­сто­ку, то вар­та ра­біць на­ад­ва­рот. Вар­та па­вя­ліч­ваць коль­касць та­кіх уста­ноў, бо ад­бы­ва­ец­ца нап­лыў бе­ла­ру­скай ды­яс­па­ры. Бе­ла­ру­саў у Бе­ла­сто­ку што­раз больш. Ду­маю, што для нас па­він­на быць вель­мі важ­ным тое, каб іх тут бы­ло як най­больш, бо гэ­та ка­рыс­на для на­ша­га го­ра­да. Гэ­та лю­дзі, якія шмат уно­сяць, вя­дуць біз­нес, ін­ве­сту­юць, доб­ра ін­тэг­ру­юц­ца. Шмат доб­ра­га да­да­юць для фун­к­цы­я­на­ван­ня на­шай су­поль­нас­ці. Та­му ду­маю, што гэ­та бы­ла вель­мі дрэн­ная ідэя». Ну што ж, як на да­ло­ні ві­даць, што мер­ка­ван­ні і ін­та­рэс па­лі­тыч­ны пас­ла Тыш­ке­ві­ча і прэ­зі­дэн­та Тру­ска­ля­ска­га чар­го­вы раз ра­зы­хо­дзяц­ца, або апы­ну­лі­ся на ка­лі­зій­ным кур­се. Дзе­ля поў­най яс­нас­ці ў гэ­тай спра­ве трэ­ба ве­даць, што ад мі­ну­ла­га го­да но­вым лі­да­рам Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы ў Бе­ла­сто­ку з’яў­ля­ец­ца так­са­ма па­сол Сей­ма і за­ад­но сын ця­пе­раш­ня­га прэ­зі­дэн­та го­ра­да Кшыш­таф Тру­ска­ля­скі. Па­лі­тыч­ная стра­хоў­ка за­тым за­ста­ец­ца не толь­кі ўмоў­на, але і рэ­аль­на ў ся­мей­ным кру­зе.

У афі­цый­ным ка­мю­ні­ке бе­ла­стоц­ка­га ма­гіст­ра­та, ра­зас­ла­ным ме­ды­ям пас­ля спат­кан­ня чы­та­ем: «На су­стрэ­чы па пы­тан­нях раз­віц­ця і шля­хоў пад­трым­кі вы­ву­чэн­ня бе­ла­ру­скай мо­ве ў Бе­ла­сто­ку пры­сут­ні­ча­лі прэ­зі­дэнт Бе­ла­сто­ка Та­дэ­вуш Тру­ска­ля­скі, прад­стаў­ні­кі бе­ла­ру­скай су­поль­нас­ці: пра­фе­сар Алег Ла­ты­шо­нак, Ур­шу­ля Іва­нюк, кі­раў­ніч­ка аб’­яд­нан­ня АБ-БА, Ярас­лаў Вер­до­ні і Марк Ма­саль­скі з „Фо­ру­му мен­шас­цей Пад­ляш­ша” і Юлі­та Сце­па­нюк — ма­ці дзі­ця­ці, якое на­вед­вае дзі­ця­чы са­док № 14 у Бе­ла­сто­ку. Ула­ды го­ра­да так­са­ма прад­стаў­ля­лі Ра­фал Руд­ніц­кі — на­мес­нік прэ­зі­дэн­та го­ра­да, ад­каз­ны за аду­ка­цыю, Адам Му­сюк, на­мес­нік прэ­зі­дэн­та го­ра­да, і Вес­ла­ва Цвік­лінь­ска, ды­рэк­тар дэ­пар­та­мен­та аду­ка­цыі. Пры­сут­ні­ча­лі так­са­ма рад­ныя Бе­ла­сто­ка Іа­ан­на Мі­сюк, Стэ­фан Ні­кі­цюк і Ксе­нія Юхі­мо­віч. Па­вод­ле слоў удзель­ні­каў су­стрэ­чы, да­лей­шыя пла­ны го­ра­да па ства­рэн­ні ком­п­лек­су бе­ла­ру­ска­моў­ных сад­ка і шко­лы бу­дуць ад­бы­вац­ца ў суп­ра­цоў­ні­цтве з бе­ла­ру­скай мен­шас­цю і ў ад­па­вед­нас­ці з яе пат­рэ­ба­мі».

У хо­дзе су­стрэ­чы пра­фе­сар Алег Ла­ты­шо­нак ад­чы­таў спіс спраў і пра­па­ноў баць­коў і бе­ла­ру­скіх ар­га­ні­за­цый, без якіх рэ­а­лі­за­цыі не мо­жа быць мо­вы пра якое-ко­ле­чы ства­рэн­не но­вай ас­вет­най уста­но­вы ў та­кім выг­ля­дзе, які ба­чаць яе за­раз га­рад­скія ўла­ды. Тэкст пе­ра­да­дзе­най за­явы з на­шы­мі пат­ра­ба­ван­ні чы­тай­це на ста­рон­цы дзесятай. Па­вод­ле ўсіх зна­каў на не­бе і ак­ту­аль­ных дзе­ян­няў га­рад­ской ад­мі­ніст­ра­цыі ві­даць, што яна хо­ча як най­хут­чэй лю­бы­мі рэ­сур­са­мі ажыц­ця­віць сваю кан­цэп­цыю. А гэ­та аба­зна­чае паг­ро­зу і для са­міх уста­ноў, і іх бе­ла­ру­скас­ці так ва ўнут­ра­ным, як і вон­ка­вым іс­на­ван­ні. Ну і зра­зу­ме­ла, што кад­ра­вым, бо ж пе­рад вы­ба­ра­мі кі­раў­ні­цтва імі трэ­ба пе­ра­даць сва­ім па­лі­тыч­ным стаў­ле­ні­кам. Нам та­ды ні­чо­га не за­ста­ец­ца, як пры­няць той па­лі­тыч­ны вык­лік і пай­с­ці ў бой.

Яў­ген Ва­па