Гарадзенку Таццяну Саўко аштрафавалі на 800 рублёў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Таццяну Саўко затрымалі яшчэ 13 студзеня. Сілавікі прыйшлі да гарадзенкі з ператрусам а шостай раніцы. Пазней у РАУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», але цягам трох дзён так і не асудзілі. Яе пратрымалі ў мясцовым ІЧУ 72 гадзіны, а пасля выпусцілі на волю з пратаколам.

3 лютага ў судзе Ленінскага раёна Гародні над Таццянай адбыўся суд. Суддзя Ганна Лявусік прызнала Саўко вінаватай і пакарала штрафам на 25 базавых велічыняў (800 рублёў). Дачка Таццяны на сваёй старонцы ў Instagram паведаміла, што ў матэрыялах справы ёсць памылкі, але суддзя не звярнула на гэта ўвагі.