Праваабаронцы зрабілі аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў студзені 2022 году.

📍Колькасць палітвязняў за месяц павялічылася на 52 чалавекі і па стане на 1 лютага склала 1 022 чалавекі, працягваючы няўхільна расці;
📍Працягваюцца затрыманні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, а таксама адвольныя затрыманні грамадзян за выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі: за месяц вядома аб 3 штрафах на агульную суму 133 базавых велічыняў і 41 адміністрацыйным арышце агульнай працягласцю ў 543 сутак;
📍Спіс прызнаных экстрэмісцкімі інтэрнет-рэсурсаў вырас больш чым на 60 пазіцый;
📍Катаванні і забароненыя віды абыходжання па-ранейшаму прымяняюцца падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў;
📍У месцах пазбаўлення волі на канец студзеня 2022 года знаходзіліся 28 прадстаўнікоў медыяў.

Справаздача цалкам 👉 bit.ly/34oW4Uq