Расследванне па «справе Вясны» можа быць скончанае да траўня.

Пра гэта ў лісце паведаміў (https://spring96.org/be/news/106659) намеснік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч.

«У мяне асаблівых зменаў няма. Дні ідуць за днямі, тыдні за тыднямі. Працягнулі меру стрымання мне да 14 сакавіка. Следчы сказаў, што да траўня можа справу закрыюць і я пачну азнаямленне з матэрыяламі. Увогуле сядзець мне тут яшчэ доўга, можа да чэрвеня-ліпеня — каля года. Гэта з усімі працэдурамі — судамі і інш. Так што, час ідзе ўжо на змяншэнне, ну а што будзе на судзе — час пакажа»

💌Падтрымаць вясноўцаў:

  • СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
  • СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Таццяна Ласіца
  • ПК-3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Судаленка