6 лютага ў Беластоку ля консульства РБ па вуліцы Электрычнай прайшла чарговая акцыя беларусаў дыяспары пад дэвізам “Перакрэслі беззаконне”. Удзельнікі, а сабралася каля 50 чалавек, пратэставалі супраць правядзення так званага рэферэндума ў Беларусі, на якім людзям няма ніякага выбару.

Удзельнікі акцыі выказалі сваю пазіцыю адносна неканстытуцыйнага рэферэндуму, а таксама пратэставалі супраць ваеннай агрэсіі Расеі. Як і чакалася, ніхто з консультва да мітынгоўцаў не выйшаў.