На так званым рэферэндуме ў Смаргонскай тэрытарыяльна-выбарчай камісіі ў пэўным сэнсе нечакана памянялася старшыня.

Мінулае дзесяцігоддзе тэрытарыяльную выбарчую камісію ў Смаргоні ўзначальвала дырэктарка школы №5 Раіса Захарыч.

Магчыма, што “кропкавыя збоі” у выглядзе падліку галасоў на карысць альтэрнатыўнага кандыдата на выбарах 2020 года на выбарчых участках ў некалькіх установах адукацыі горада, у тым ліку ў школе, якую ўзначальвае Раіса Захарыч, прымусілі ўладу пайсці на радыкальныя захады.

Захарыч ў раённай камісіі больш няма. На гэты раз у яе ўключаны намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Ігар Счасны, які курыруе кірунак адукацыі. Ён і ўзначаліў гэту камісію.

Відавочна, новы кіраўнік будзе адчуваць сябе на гэтай пасадзе дастаткова ўпэўнена, бо намеснікам абрана Наталля Ліпавая, якая ўзначальвае ўстанову адукацыі- дзяржаўны палітэхнічны ліцэй.

Гэта таксама новы сябар камісіі. На выбарах 2020 года гэта жанчына ўзначальвала выбарчую камісію участка №10, які месціўся ў спорткомплексе “Юнацтва”. Там, паводле выніковага пратакола, галасы былі падлічаны такім чынам, што нявыкарыстаных бюлетэняў аказалася на 101 менш, чым павінна было застацца, і адзін сябар камісіі адмовіўся падпісваць гэты пратакол.

.