Былому міліцыянту з Іўя Пятру Буцько прысудзілі 6 гадоў калоніі і штраф 500 базавых велічынь. Яго прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады на грамадзянскай працы.

Пракурор патрабаваў для Буцько 5 гадоў калоніі.

Па версіі следства ў траўні Буцько нанёс свайму супрацоўніку «не менш дванаццаці ўдараў у вобласць галавы» кулакамі. Пацярпелы казаў у судзе, што ў яго «няма прэтэнзій « да Буцько.

У 2020 годзе Буцько звольніўся са службы і выступіў супраць гвалту. У траўні 2021 года Лукашэнка пазбавіў яго звання падпалкоўніка міліцыі запасу.