Прыйшла інфармацыя, што ў Мастах 10 лютага быў затрыманы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Зміцер Цеслянок.

@BSDP_Hramada паведаміла, што 2 гадзіны таму (каля 11-й гадзіны беларускага часу) быў затрыманы мастоўскі партыец Зміцер Цеслянок. Прычыны затрымання невядомыя.

Зміцер Цеслянок вядомы таксама як паэт.