Чарговыя затрыманні адбыліся днямі ў Ваўкавыску.

Стала вядома пра затрыманне Руслана Гусейнава — нібыта за рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у мітынгах у 2020 годзе. Руслан — аўтаэлектрык, яго затрымалі на працоўным месцы.

Таксама затрымалі Марыну Сталярчук — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у мітынгах. Марына — медсястра і маці-адзіночка.

За апошнія два тыдні ў Ваўкавыску затрымана не менш за 7 мясцовых жыхароў.