У Гародні затрымалі адну з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Рэнату Дземянчук. Працягваецца пераслед прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, у тым ліку польскай меншасці.

Рэната Дземянчук – намесніца Старшыні саюзу палякаў. Затрымалі яе ўвечары 15 лютага. Па словах відавочцаў, якія бачылі затрыманне, трое чалавек у зялёнай форме запхнулі Дземянчук у цёмны бус і звезлі ў невядомым кірунку.

Прычыны затрымання невядомыя.