Па «пратэсных» крымінальных справах са жніўня 2020-га па люты 2022-га ў Беларусі асуджаныя 1832 чалавекі

«З іх 168 асуджаныя за арганізацыю альбо ўдзел у масавых беспарадках, 396 — за групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, 468 — за абразу прадстаўнікоў улады, 29 — за паклёп.

Яшчэ 126 грамадзянам абвешчаны прысуды за хуліганства. 86 чалавек былі асуджаныя за здзек з дзяржаўных сімвалаў. 27 прысудаў вынеслі за распальванне сацыяльнай варожасці. За здзяйсненне актаў тэрарызму асудзілі 7 чалавек», — сказаў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валерый Калінковіч.