Пазней Аляксандра Гуршчанкова адпусцілі.

***

Стала ведама, што 15 лютага быў затрыманы работнік філіяла «Завод Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» Аляксандр Гуршчанкоў.

Цяпер ён утрымліваецца ў гарадзенскім ІЧУ. Дакладныя падставы затрымання пакуль невядомыя.

Пачынаючы з 2020 года, улады ажыццяўляюць татальны пераслед работнікаў прадпрыемства, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў і выяўлялі сваю прынцыповую грамадзянскую пазіцыю.