Жыхарку Іўя Рэгіну Лавор, асуджаную да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу міліцыянтаў, выклікаюць на 24 лютага ў мясцовы РАСК сведкай па крымінальнай справы. Што гэта за справа – Рэгіна не ведае.

Нагадаем, у канцы студзеня Лавор арыштавалі на 10 сутак за «парушэнне рэжыму адбыцця пакарання». У знак пратэсту з невыноснымі ўмовамі ўтрымання ў ІЧУ Іўя жанчына трымала галадоўку.