
У Міжнародны дзень роднай мовы былы палітычны зняволены Алесь Капуцкі расказаў, як у СІЗА ставіліся да яго беларускамоўнасці.
«Выкажуся і я з нагоды Дня роднай мовы. Праз два месяцы знаходжаньня ў ізалятары, у розных камэрах, зь людзьмі рознага сацыяльнага статусу (каго там толькі не было, нават забойца), не сустрэў ніводнага нэгатыву з боку сядзельцаў на маю родную мову. Пра пэрсанал, за невялікім выключэньнем, магу сказаць тое ж самае.
Больш за тое, некаторыя нават спрабавалі падладжвацца пад мяне. Сябры, толькі сваім прыкладам можна пашырыць ужываньне нашай мовы ва ўсіх сфэрах нашага жыцьця!»
Нагадаем, Алеся затрымалі 17 снежня 2021 года ў Маладэчне, а потым агулам прысудзілі 60 сутак арышту (4 разы па 15) за захоўванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».