У міжнародны Дзень роднай мовы дзяржаўная ўлада Беларусі зрабіла грамадзянам своеасаблівы чарговы “падарунак”. Было паведамлена, што бюлетэнь на так званым рэферэндуме будзе цалкам на расейскай мове

Як заўважае @nashaniva, апошні раз тое ж было ў 2004 годзе, калі Лукашэнка прапанаваў дазволіць яму пераабірацца бясконцую колькасць разоў. Бюлетэні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў звычайна друкуюцца па-беларуску.