На мінулым тыдні ў “папраўчых” установах адкрытага тыпу супрацоўнікі КГБ ладзілі затрыманні, ператрусы, допыты, забіранне тэлефонаў на экспертызы ў палітзняволеных. Сярод затрыманых быў і смаргонец, палітвязень Рамуальд Улан, які адбывае зняволенне ў ПУАТ-17. У яго забралі тэлефон на экспертызу, пасля чаго склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»

⚖️У выніку, Рамуальда засудзілі да 14 сутак арышту за падпіску на «экстрэмісцкі» тг-канал. Арышт палітвязень будзе адбываць у гомельскім ІЧУ.

Таксама вядома, што сёння па арт. 19.11 КаАП павінны былі судзіць і былога палітвязня Юрыя Касцюка, якога таксама затрымалі 15 лютага. Але інфармацыі пра суд над ім пакуль няма.

💌Падтрымаць Рамуальда Улана: Ізалятар часовага ўтрымання Гомельскага аблвыканкама, 246027, г. Гомель, вул. Міжгародняя, 26