22 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на так званым «кантстытуцыйным рэферэндуме». Дзяржаўны органы актыўна прапагандуюць менавіта галасаванне ў папярэднія дні. Раённыя газеты Гарадзеншчыны скіраваны менавіта на гэта.

Так «Астравецкая праўда» змяшчае заклік старшыні райвынканкаму Ігара Шалудзіна, які прыйшоў на ўчастак у першы ж дзень датэрміновага галасавання. Ён пахваліўся, што заўсёды галасуе датэрмінова і сказаў, што «сёння мы закладваем фундамент для развіцця краіны».

Ігар Шалудзін на ўчастку

Акрамя гэтага сайт раённай газеты на цэнтральным месцы змяшчае вялікую «агітку» за датэрміновае галасаванне і хваліцца як добра адладжана праца камісій. На адным фота выразна адлюстравана цэлая група моладзі – гэтыя маладыя людзі чамусці надумаліся ісці галасаваць менавіта датэрмінова і гуртом.

Дзіўная чарга моладзі на датэрміновым галасаванні