У Вялікай Бераставіцы мясцовая раённая газета інфармуе пра небывалы энтузіазм насельніцтва на датэрміновым галасаванні на так званым “рэферэндуме”. Так 22 лютага на сайце выдання з’явілася ажно 5 тэматычных матэрыялаў.

У адным матэрыяле расказваецца пра тое, што “волонтеры БРСМ оказывают помощь маломобильным, слабовидящим и пожилым избирателям”.

У наступным матэрыяле апавядаецца пра арганізацыю галасавання ў Вялікіх Эйсмантах, старшыня мясцовай камісіі Аліна Янушка кажа, што “комиссия настроена на работу положительно, с нетерпением ждем своих избирателей на досрочном голосовании и, конечно же, в основной день голосования”.

Яшчэ адзін артыкул інфармуе чытачоў пра вялікі энтузіазм у Бераставіцкім ДРБУ №160, дзе “состоялась диалоговая площадка по обсуждению проекта Конституции Республики Беларусь”.

Наступныя два матэрыялы расказваюць пра ўдзельнікаў першага дня датэрміновага галасавання. Газета сцвярджае, што “досрочное голосование – это уже традиция, которая себя давно зарекомендовала в обществе. Для многих гораздо удобнее сделать свой выбор не в воскресенье, а в течение рабочей недели”. Інфармуецца, што “в первой половине дня пришли проголосовать, в основном, люди пенсионного возраста”. Актыўна галасуюць і на Савецкім участку №3 і на Школьным участку №2.