Трымалі ў карцары і вялі на суд з заламанымі рукамі: у Гродне географа асудзілі да 3,5 гадоў узмоцненага рэжыму за паведамленні міліцыянтам.

21 лютага Гродзенскі абласны суд скончыў разгляд справы Руслана Садоўнічага, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў адразу паводле трох крымінальных артыкулаў:

· арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады»;
· ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы»;
· ч. 1 арт. 366 «Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, што выконвае грамадскі абавязак».

Вядома, што абінавачаны мае 3-ю групу інваліднасці па зроку.

Руслана абвінавачвалі ў тым, што, «адчуваючы нянавісць да дзейснай улады», ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх.