„Ой, про­ста аж пра­ца­ваць усім у сад­ку хо­чац­ца з ус­меш­кай на тва­ры. Сён­ня я ба­чы­ла пас­ля звыш ме­ся­ца нер­ваў і за­да­во­ле­ных на­шых баць­коў”, — не скры­вае ра­дас­ці ў го­ла­се ды­рэк­тар­ка Са­маў­ра­да­ва­га прад­ш­кол­ля №14 Лу­цыя Не­мі­ро­віч у тэ­ле­фон­най раз­мо­ве са мною ў мі­ну­лую се­ра­ду ве­ча­рам, ка­лі ста­ла вя­до­ма, што прэ­зі­дэнт Бе­ла­сто­ка Та­дэ­вуш Тру­ска­ля­скі на су­поль­най прэс-кан­фе­рэн­цыі з Але­гам Ла­ты­шон­кам, прад­стаў­ні­ком бе­ла­ру­скіх ар­га­ні­за­цый і Сця­па­нам Ні­кі­цю­ком, пра­вас­лаў­ным рад­ным, ад­мо­віў­ся па­куль ад вы­ня­сен­ня на га­ла­са­ван­не Га­рад­ской ра­ды пра­ек­та па­ста­но­вы пра аб’­яд­нан­не вы­шэй­з­га­да­на­га сад­ка з бе­ла­ру­скі­мі гру­па­мі па­чат­ко­вай шко­лы № 4, дзе вя­дзец­ца фа­куль­та­тыў­нае на­ву­чан­не бе­ла­ру­скай мо­ве. Ад­нак не да ўсме­шак баць­кам і на­стаў­ні­кам бы­ло асаб­лі­ва ў па­ня­дзе­лак, 14 лю­та­га. Та­ды, яш­чэ пе­рад раз­мо­ва­мі з прэ­зі­дэн­там, ды­рэк­цыі прад­ш­кол­ля і шко­лы ат­ры­ма­лі пісь­мо з ад­дзе­ла аду­ка­цыі Га­рад­ской уп­ра­вы з па­ве­дам­лен­нем, што аб’­я­днан­не абедз­вюх уста­ноў не­паз­беж­нае, і за­га­дам да­нес­ці гэ­тую па­зі­цыю да ве­да­ма баць­коў. Гэ­та­га мы яш­чэ не ве­да­лі, ка­лі зда­ва­лі ў дру­кар­ню па­пя­рэд­ні ну­мар «Ні­вы». За­тое нер­вы, эмо­цыі і ціск пай­ш­лі ўсім не­бяс­печ­на ўга­ру. Ад­нак ста­ноў­чае па­ве­дам­лен­не ад на­шых прад­стаў­ні­коў на раз­мо­вы (бы­лі імі Алег Ла­ты­шо­нак, Ана­толь Вап, Ярас­лаў Вер­до­ні і не­га­цы­я­тар з на­шай па­зі­цы­яй Ігар Лу­ка­шук), су­ці­шыў на­шы сэр­цы, ад­нак з няў­пэў­не­нас­цю трэ­ба бы­ло ча­каць се­ра­ды.

І вось се­ра­да, 16 лю­та­га, 11 га­дзі­на дня. Ся­джу пе­рад кам­п’­ю­та­рам, слу­хаю і ўгля­да­ю­ся ў пра­мую тран­с­ля­цыю прэс-кан­фе­рэн­цыі з прэ­зі­дэн­ц­ка­га па­ла­цы­ка ў Бе­ла­сто­ку, што па ву­лі­цы Кі­лін­ска­га. На бя­гу аб­мень­ва­ем­ся з сяб­ра­мі дум­ка­мі ад па­чу­та­га і па­ба­ча­на­га. І ўрэш­це… з вус­наў прэ­зі­дэн­та вы­хо­дзяць тыя сло­вы, якіх мы ча­ка­лі здаў­на. Не бу­дзе Та­дэ­вуш Тру­ска­ля­скі ўно­сіць пра­ек­та па­ста­но­вы пра аб’­я­дан­не. Ула­ды го­ра­да пас­п­ра­бу­юць вяр­нуц­ца да тэ­мы ства­рэн­ня ком­п­лек­су шко­лы і сад­ка пры ўмо­ве жа­дан­ня баць­коў, дзе­ці якіх вы­ву­ча­юць бе­ла­ру­скую мо­ву. Так­са­ма бы­лі агу­ча­ны пла­ны па спры­ян­ні агуль­на­му вы­ву­чэн­ню бе­ла­ру­скай мо­вы і по­шу­ку го­ра­дам срод­каў для пра­вя­дзен­ня ра­мон­ту бу­дын­каў гэ­тых дзвюх ас­вет­ных уста­ноў вель­мі важ­ных і пат­рэб­ных для іс­на­ван­ня бе­ла­ру­скас­ці ў ста­лі­цы Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства.

— Гэ­та пос­пех, але не на­зваў бы я яго пе­ра­мо­гай, мы про­ста да­мо­ві­лі­ся, — пра­ка­мен­та­ваў на прэс-кан­фе­рэн­цыі ход па­дзей пра­фе­сар Алег Ла­ты­шо­нак. — Трэ­ба ска­заць, што прэ­зі­дэнт на­рэш­це прыс­вя­ціў нам вель­мі мно­га ча­су, усе спра­вы выс­вет­лі­лі. Прэ­зі­дэнт ад­мо­віў­ся ад іні­цы­я­ты­вы аб’­яд­нан­ня і гэ­та бы­ло пер­шым кро­кам да да­лей­шых раз­моў. У та­кім сэн­се гэ­та наш пос­пех. На­ша ася­род­дзе, плюс поль­скія сяб­ры, якія да­лу­чы­лі­ся, да­юць на­дзею, што ў го­ра­дзе на­шы спра­вы бу­дуць па­спя­хо­ва вы­ра­шац­ца.

У кан­тэк­с­це слоў вы­ка­за­ных ад­на­час­на і баць­кам вуч­ня шко­лы № 4 Але­гам Ла­ты­шон­кам, тут трэ­ба аба­вяз­ко­ва зга­даць вель­мі важ­ны мо­мант са­ма­ар­га­ні­за­цыі пра­тэ­стоў­цаў. Не бы­ло б на­шай ар­га­ні­за­ва­нас­ці, ка­лі б не фан­та­стыч­ная, круг­ла­су­тач­ная пра­ца ця­гам тыд­няў Юлі­ты і Мі­ха­ла Сце­па­ню­коў, якія ў зма­ган­не за бе­ла­ру­скасць і раз­дзель­насць сад­ка, які на­вед­вае іх сы­нок Мі­кол­ка, зра­бі­лі ўсё на ты­ся­чу ад­сот­каў. Ад мя­не аса­бі­ста, але ду­маю што ад усіх, ка­му даб­ро сад­ка і шко­лы ля­жа­лі на ду­шы, па­дзя­кую Вам за тое, што на­зы­ва­ец­ца про­ста бе­ла­ру­скай год­нас­цю. Дзя­куй за гэ­ты ўрок бе­ла­ру­скас­ці ўсім нам тут, на Бе­ла­сточ­чы­не, і па‑за яе ме­жа­мі!

Тут так­са­ма сы­граў сваю ро­лю гра­мад­скі фак­тар пад­трым­кі з бо­ку не­а­бы­я­ка­вых лю­дзей (пад дзвю­ма пе­ты­цы­я­мі су­праць аб’­яд­нан­ня пад­пі­са­ла­ся больш за паў­та­ры ты­ся­чы асоб), важ­насць сі­лы да­па­мо­гі з бо­ку Фо­ру­му мен­шас­ці Пад­ляш­ша, а так­са­ма пад­трым­ка для та­ко­га пра­тэ­сту з бо­ку клу­баў рад­ных Га­рад­ской ра­ды. Гэ­та клуб Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці — 12 асоб. Пра гэ­та за­дэк­ла­ра­ваў стар­шы­ня клу­ба Ген­рык Дэм­боў­скі і рад­ная Ка­та­жы­на Се­мя­нюк. Так­са­ма прад­стаў­ні­ца клу­ба — на­стаў­ні­ца Аг­неш­ка Жа­шэў­ская ад са­мо­га па­чат­ку заў­зя­та кры­ты­ка­ва­ла іні­цы­я­ты­ву прэ­зі­дэн­та. Так­са­ма за пра­тэ­стам баць­коў вы­ка­заў­ся і клуб з двух ча­ла­век Поль­ш­ча-2050. Га­дзі­ну ра­ней пе­рад кан­фе­рэн­цы­яй прэ­зі­дэн­та рад­ныя з гэ­тай гру­поў­кі Ма­цей Бяр­нац­кі і Та­маш Ка­лі­ноў­скі зла­дзі­лі сваю прэс-кан­фе­рэн­цыю пе­рад сад­ком і звяр­ну­лі ўва­гу на ад­ну вель­мі важ­ную спра­ву ў пра­тэс­це баць­коў — даць маг­чы­масць на­ву­чан­ня бе­ла­ру­скай мо­ве ў па­чат­ко­вай шко­ле № 4 дзе­цям гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, якія апы­ну­лі­ся ў Бе­ла­сто­ку, па­коль­кі па­вод­ле поль­ска­га за­ка­на­даў­ства не з’яў­ля­юц­ца яны бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­цю. І са­маў­рад, ве­да­ю­чы спра­ву больш за паў­та­ра го­да, маў­чаў і ні­чо­га не ра­біў у гэ­тай спра­ве. Пра тую праб­ле­му больш пад­ра­бяз­на пі­саў я ў па­пя­рэд­нім ну­ма­ры «Ні­вы». Рад­ны Ка­лі­ноў­скі вы­ка­заў та­ды для Ра­дыё Ра­цыя на­ступ­ныя сло­вы: «Сён­ня бе­ла­ру­ская апа­зі­цыя зна­хо­дзіц­ца ў ця­ні кан­ф­лік­ту ва Ук­ра­і­не. Сі­ту­а­цыя вель­мі дра­ма­тыч­ная. Шмат лю­дзей уця­ка­юць з кра­і­ны. Яны шу­ка­юць для ся­бе но­ва­га мес­ца для жыц­ця, каб пе­ра­ча­каць, аль­бо за­стац­ца на­заў­ж­ды. Бе­ла­сток мог бы стаць та­кім мес­цам для іх. Гэ­та пра­ца­ві­тыя лю­дзі, вы­дат­на аду­ка­ва­ныя. Яны маг­лі б тут па­ся­ліц­ца і вель­мі шмат доб­ра­га ўнес­ці ў раз­віц­цё на­ша­га го­ра­да, на­ша­га гра­мад­ства».

Па ка­лі­до­рах га­рад­ско­га ма­гіст­ра­та ха­дзі­лі чут­кі, што на­ват не­ка­то­рыя рад­ныя з прап­рэ­зі­дэн­ц­ка­га клу­ба Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі мо­гуць так­са­ма пра­га­ла­са­ваць су­праць пра­па­но­вы Та­дэ­ву­ша Тру­ска­ля­ска­га. А та­ды на­ват не эка­на­мі­сту ві­даць, што ма­тэ­ма­тыч­ны ра­ху­нак та­ко­га га­ла­са­ван­ня абер­нец­ца су­праць кі­раў­ні­ка го­ра­да. І ме­на­ві­та гэ­ты фак­тар быў доб­ра вя­до­мы дзей­на­му прэ­зі­дэн­ту го­ра­да, яко­му не­дас­па­до­бы бы­ла б та­кая спек­та­ку­ляр­ная па­ра­за на га­рад­скім фо­ру­ме. І так­са­ма гэ­та аба­вяз­ко­ва трэ­ба ўлі­чыць, ча­му та­кое, а не ін­шае ра­шэн­не спа­да­ра Тру­ска­ля­ска­га. Су­праць аб’­яд­нан­ня сад­ка і шко­лы ад­к­ры­та вы­сту­паў шмат­га­до­вы лі­дар Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы, па­сол Сей­ма Ро­берт Тыш­ке­віч: «Я пра­шу не пры­маць ра­шэн­ня пра аб’­яд­нан­не бе­ла­ру­ска­га прад­ш­кол­ля з па­чат­ко­вай шко­лай. Лі­чу, што гэ­та дрэн­ная прак­ты­ка і па­мыл­ка. Лі­чу, што еў­ра­пей­скай і поль­скай прак­ты­кай з’яў­ля­ец­ца за­ха­ван­не ін­тэг­раль­нас­ці аду­ка­цый­ных уста­ноў на­цы­я­наль­ных мен­шас­цей. Гэ­та прын­цып, яко­га Поль­ш­ча да­ма­га­ец­ца ад сва­іх за­меж­ных пар­т­нё­раў. Мы заў­сё­ды пра­тэ­ста­ва­лі, ка­лі ін­шыя кра­і­ны ха­це­лі аб’­яд­наць поль­скія шко­лы з дзяр­жаў­ны­мі ўста­но­ва­мі. Я лі­чу, што бы­ло б вель­мі дрэн­на, ка­лі б гэ­та ад­бы­ло­ся ў Бе­ла­сто­ку».

На шчас­це, па­куль кры­зіс спы­не­ны з на­дзе­яй на вы­ра­шэн­не на­ба­ле­лых праб­лем да­ро­гай раз­моў па­між прэ­зі­дэн­там і прад­стаў­ні­ка­мі баць­коў і бе­ла­ру­скіх ар­га­ні­за­цый. Па­вод­ле не­а­фі­цый­ных зве­стак да та­кой су­стрэ­чы мае ўжо дай­с­ці ў па­чат­ку са­ка­ві­ка. Трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што дэк­ла­ра­ва­ная доб­рая во­ля не за­ста­нец­ца толь­кі ў сфе­ры вер­баль­ных абя­цан­няў, вы­ка­за­ных толь­кі на пат­рэ­бы ме­ды­яль­най прэс-кан­фе­рэн­цыі.

Яў­ген ВА­ПА „Ніва”, №9, 2022 г.